Главная » 2018 » Апрель » 10 » Адкрыты праект «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“»
17:46
Адкрыты праект «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“»

Упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», прысвечаным Году малой радзімы і накіраваным на стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя.

Асноўнымі задачамі правядзення праекта з’яўляюцца:

  • знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;
  • падтрымка творчых ініцыятыў;
  • спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў праекта.

Для ўдзелу ў праекце «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“» неабходна выканаць творчую работу – фотазамалёўку – серыю фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах. Матэрыял павінен таксама суправаджацца кароткімі тэкставымі каментарыямі. Дапушчальныя фарматы фатаграфій – JPEG, PNG. Абмежаванне аб’ёму гатовай творчай работы ўсталявана ў 150 Мб.

Творчыя работы прымаюцца з красавіка па снежань 2018 года.

Усе работы будуць размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца».

Праект з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы (да трох чалавек уключна).

Падрабязней з умовамі правядзення праекта і патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага праекта «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“».

Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

НІА

Просмотров: 131 | Добавил: Натали | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar