Главная » 2018 » Февраль » 21 » Міжнародны дзень роднай мовы.
19:45
Міжнародны дзень роднай мовы.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.  Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.  Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Гэты дзень у нашай школе прайшоў пад дэвізам: " Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

 У рамках святкавання дня роднай мовы мы падрыхтавалі і правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў.  Правялі рэкламу "Ветлівых слоў" . Усе пастараліся на славу!  Малайцы!!! Прынялі ўдзел у акцыях "Мова = мама. Любім маму!” ці “Якім будзе тваё першае слова на роднай мове”.  Правяли свята "Мову  матчыну шануйце!"  Да гэтага мерапрыемства  нашы вучні падрыхтавали вершы на беларускай мове. Дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, слухалі беларускую музыку.

Просмотров: 143 | Добавил: Натали | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
avatar
0
1 Натали • 19:47, 21.02.2018
Паважаныя мамы! Вялікі дзякуй за дапамогу пры падрыхтоўцы мерапрыемства.
avatar
Малайцы! Вельмі цікава! Глядзелі некалькі разоў!
avatar