Главная » Статьи » Беларуская мова » 4 класс

Канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку І і ІІ спражэння

Тэма;Канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку І і ІІ спражэння

Сення на ўроку  мы  пазнаёмімся з канчаткамі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку І і ІІ спражэння;

 будзем вучыцца ўтвараць форму 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў І і ІІ спражэння, вызначаць тып спражэння дзеясловаў па форме 3-й асобы множнага ліку.

1. Уважліва паглядзіце відэаўрок.

Пры выкананні заданняў карыстайцеся табліцамі 1, 2. (націсні на малюнак, каб павялічыць яго памер)


Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў

лік

асоба

І спражэнне

ІІ спражэнне

адзіночны

1

-у, -ю

-у, -ю

2

-еш, -эш, -аш

-іш, -ыш

3

-е, –э, -а

-іць, -ыць

множны

1

-ом, -ём

-ам, -ем

-ім, -ым

2

-ацё, -яцё

-аце, -еце

-іце, -ыце

3

-уць, юць

-аць, -яць

 ЗАПОМНИЦЕ!!! Правапiс галосных у канчатках дзеясловаў 1-га спражэння залежыць ад асновы i месца нацiску:

а) пасля зацвярдзелых зычных у форме 1 асобы множнага ліку пад нацiскам пiшуцца галосныя о, э: бяром, бярэш, сячом, сячэшне пад нацiскам – а: кажам, пiшам, кажаце, пiшаце;

б) пасля мяккiх зычных i пасля галосных у форме 1-ай асобы множнага лiку пад нацiскам пiшацца ёцвiцём, вядзёмне пад нацiскам – есеем, дрэмлем;

в) у форме 2-ой асобы множнага лiку ў першым пераднацiскным складзе пiшацца лiтара яжывяце, iрвяце, цвiцяце. Каб не памылiцца ў напiсаннi гэтай формы, небходна спачатку паставiць дзеяслоў у 1-ай асобе множнага лiку, дзе выразна праяўляецца нацiскны i ненацiскны канчатак: вязём – везяце, мыем – мыеце.

Увага: дзеясловы бегчы, есцi, даць адносяцца да рознаспрагальныхя – бягу, ем, дам; ты – бяжыш, ясi, дасi; ён – бяжыць, есць, дасць; мы – бяжым, ямо (ядзiм), дамо (дадзiм); вы – бежыце, ясце, дасце; яны – бягуць, ядуць, дадуць.

Перад суфiксамi прошлага часу –л-, -ў- захоўваюцца галосныя, якiя ўжываюцца перад –ць у iнфiнiтыве: належаць – належаў, належала, дагледзець – дагледзеў, дагледзела. Параўнайце: кнiга належыць брату, сястра дагледзiць дзiця – формы 3-яй асобы адзiночнага лiку цяперашняга часу.

2. Працуем з падручнікам

**Выканайце практ. 178, 181 (пісьмова)  Дзеясловы ў неазначальнай форме пастаўце ў форму 2-й асобы множнага ліку па ўзоры.

** Выканайце практ. 185. Прачытайце прыказкі. Дзеясловы ў дужках пастаўце ў форму будучага часу 2-й асобы множнага ліку. Спішыце, вызначце спражэнне дзеясловаў, абазначце ў іх
канчаткі.

** Выканайце практ. 190. Вызначце асобу, лік і спражэнне дзеясловаў. Змяніце адзіночны лік дзеясловаў на множны. Запішыце сказы, якія атрымаліся, раскрываючы дужкі.

Категория: 4 класс | Добавил: Натали (19.05.2020)
Просмотров: 8150 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 4.2/4
Всего комментариев: 1
avatar
0
1 cadovnik • 16:00, 19.05.2020
Саша выканаў
avatar