Главная » Статьи » Человек и мир » 4 класс

Мінск - сталіца нашай краіны_ 2 урок

Апавяданне "Праспекты і вуліцы горада"

Мінск - галоўны палітычны, гаспадарчы, культурны, навуковы цэнтр нашай рэспублікі. Гэта старажытны і адначасова маады горад. Яму споўнілася болей за 950 гадоў. Яго гісторыю вы ўжо крыху ведаеце. Шмат разоў горад перабудоўваўся. У час Вялікай Айчыннай вайны ён быў амаль увесь зруйнаваны. Але падняўся з попелу і руін. Нашай сталіцы было прысвоена званне "Горад-герой". За нядоўгі час Мінск ператварыўся ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы.

mag.relax.by

Мінск - сталіца Беларусі. Фота з сайта mag.relax.by

Праспекты і вуліцы горада

Сёння ў Мінску сотні  вуліц і праспектаў. Цэнтральнай магістраллю з'яўляецца праспект Незаежнасці. Уздоўж яго знаходзіцца шмат устаноў. Напрыклад, дзяржаўныя ўстановы - Дом урада і рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

wikimapia.org

Дом Урада на праспекце Незалежнасці. Фота з сайта wikimapia.org

Навуковай установай, будынак якой узведзены на праспекце Незалежнасці, з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Упрыгажэннем праспекта стаў арыгінальны дваццацітрохпавярховы будынак Нацыянальнай бібліятэкі. У ёй захоўваюцца мільёны кніг, часопісаў, іншых выданняў. У будынку бібліятэкі праводзяцца важныя дзяржаўныя мерапрыемствы, сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў.

beldruk.by                           staff-online.ru

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. З сайта beldruk.by                                 

На праспекце Незалежнасці размяшчаюцца навучальныя ўстановы. У іх вы зможаце далей працягваць сваю адукацыю, як скончыце школу. А для таго, каб адпачыць, можаце схадзіць у цырк. Яго будынак стаіць у цэнтры горада побач з паркамі імя Янкі Купалы  і Максіма Горкага. Гэттыя паркі знаходзяцца паабапал праспекта Незалежнасці.

bestbelarus.by

 

Беларускі дзяржаўны цырк. Фота з сайта bestbelarus.by

 

Ад старой часткі горада пачынаецца праспект Пераможцаў. Уздоўж яго - сучасныя жылыя кварталы, гандлёвыя цэнтры, спартыўныя комплексы. Сярод іх ёсць палацы спорту, тэнісу, футболу. Тут адбываюцца дзіцячы турнір па футболе "Скураны мяч" і рэспубліканскі турнір юных хакеістаў "Залатая шайба". Пераможцы турніраў узнагароджваюцца прызамі Прэзідэнта і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На праспекце пабудаваны адзін з найбуйнейшых  у Еўропе спартыўных комплексасаў "Мінск-Арэна". У ім праходзіў фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне".

 

be.belarus.travel

"Мінск-Арэна". Фота з сайта be.belarus.travel

Для вас будзе цікавым парк прыгод "Дрымлэнд", што размясціўся побач з праспектам Пераможцаў. На беразе Камсамольскага возера, уздоўж якога працягнуўся праспект, створаны парк Перамогі. Каля манумента "Мінск - горад-герой" узведзены новы сучасны будынак музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Над ім заўсёды лунае чырвоны сцяг. Гэта знак Вялікай Перамогі нашага народа ў вайне. У святочныя дні ля манумента адбываюцца ваенныя парады, дэманстрацыі, канцэрты.

radiokultura.by

Будынак музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Фота з сайта radiokultura.by

Побач з праспектам Пераможцаў пасярод ракі Свіслач знаходзіцца "Востраў мужнасці і смутку". У народзе яго называюць "востравам слёз". Тут пабудавана капліца ў памяць нашых землякоў, якія загінулі ў войнах за межамі Беларусі. Маладыя людзі, што бяруць шлюб, прыносяць сюды кветкі. Гэта знак удзячнасці і памяці пра тых, хто аддаў сваё жыццё на чужыне.

itparadise.ru

"Востраў мужнасці і смутку". Фота з сайта itparadise.ru

На праспекце Пераможцаў пабудаваны велічны Палац Незалежнасці. Ён сведчыць, што наша дзяржава хоць і маладая, але самастойная. У Палацы Незалежнасці адбываюцца дзяржаўныя мерапрыемствы.

isakidis-granites.ru

Палац Незалежнасці. Фота з сайта isakidis-granites.ru

Адзін з цэнтральных праспектаў горада названы ў гонар Пятра Міронавіча Машэрава. Пётр Міронавіч закончыў Віцебскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў школе ў Расонах Віцебскай вобласці. За свае подзвігі ў Вялікай Айчыннай вайне атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. У час вайны ворагі схапілі і закатавалі яго маці. Пётр Міронавіч усё сваё жыццё шкадаваў, што яму не ўдалося яе выратаваць. Ён прайшоў жыццёвы шлях ад настаўніка да кіраўніка Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. За ўклад у яе дасягненні стаў Героем Сацыялістычнай Працы. Гэты чалавек і сёння карыстаецца сярод нашага народа вялікай павагай.

ay.by

Пётр Міронавіч Машэраў. Фота з сайта ay.by

Памяць аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўвекавечана ў назве Партызанскага праспекта. Назва праспекта сведчыць пра ўклад беларускіх партызан у Вялікую Перамогу. Бо такога шырокага руху супраціўлення захопнікам не было ні ў адной іншай краіне Еўропы. На праспекце і каля яго месцяцца буйныя заводы - аўтамабільны і тактарны, матацыклетна-веласіпедны.

forsage.by

Мінск. Фота з сайта forsage.by

(Паводле С. Панова, С. Тарасава.)

 

Апавяданне "Плошчы сталіцы"

Гасцей, якія наведваюць сталіцу, прыемна ўражвае прыгажосць яе плошчаў. "Варотамі" сталіцы называюць  Прывакзальную плошчу. Тут пасля заканчэння вайны былі ўзведзены два будынкі, якія нагадваюць вежы. На плошчы знаходзяцца чыгуначны вакзал і аўтавакзал. Гэта сучасныя будынкі, зробленыя з металу і шкла. Яны вылучаюцца сваёй зручнасцю і камфортам.

vetliva.by

 Прывакзальная плошча. Фота з сайта vetliva.by

Самая старажытная плошча ў горадзе - плошча Свабоды. Тут адноўлены будынак гарадской ратушы. Ратуша сведчыць аб наданні Мінску права на самакіраванне ажно ў 15 стагоддзі. З гадзіннікам на ёй жыхары горада звяраюць свой час. Гістарычны герб горада на ратушы - знак міласэрнасці да яго жыхароў з боку Багародзіцы - маці Ісуса Хрыста. Яе постаць на гербе ўзносіцца да нябёсаў. На плошчы побач з ратушай стаіць помнік гаспадару - кіраўніку горада. Ён з ключамі ад горада ў руках быццам запрашае паглядзець на гарадскія пабудовы.

old.rw.by

Будынак гарадской ратушы. Фота з сайта old.rw.by

Самая вялікая і ўрачыстая - плошча Незалежнасці. На ёй знаходзіцца Дом урада. Тут жа навучальныя ўстановы - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. У іх, магчыма, вучыліся твае настаўнікі. У гэтых установах можна атрымаць добрыя веды, якія будуць карысныя ў жыццм. Нашай краіне патрэбны разумныя хлопчыкі і дзяўчаты. 

svetskii.com

Плошча Незалежнасці. Фота з сайта svetskii.com

На плошчы Незалежнасці ёсць незвычайны помнік. Завецца ён "Звон Нагасакі". Гэта падарунак ад японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі. На іх у 1945 годзе былі скінуты атамныя бомбы, загінулі мірныя жыхары. Пад гарадскімі руінамі знайшлі звон, копію якога адлілі спецыяльна для Беларусі. Гэты помнік - своеасаблівы напамін аб ахвярах ядзерных катастроф. Звон нагадвае нам пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

turbina.ru

 

Помнік "Звон Нагасакі". Фота з сайта turbina.ru

 

У цэнтры горада па праспекце Незалежнасці знаходзіцца Кастрычніцкая плошча. Тут стаіць велізарны Палац рэспублікі. Ёсць на плошчы знак "Нулявы кіламетр", які з'яўляецца пачаткам дарог Беларусі. На ім можна ўбачыць, колькі кіламетраў аддзяляе сталіцу ад іншых беларускіх гарадоў.

holiday.by

Знак "Нулявы кіламетр" на Кастрычніцкай плошчы. Фота з сайта holiday.by

Плошча Перамогі - гэта святое месца нашай сталіцы. Тут узведзены велічны помнік з выявай ордэна "Перамога" наверсе. На плошчы запалены Вечны агонь як напамін аб воінах і беларускіх партызанах. Яны абаранялі і вызвалялі Беларусь у час Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду, з'яўляецца свяшчэннай. Пра гэта сведчаць назвы вуліц, помнік-танк каля Дома афіцэраў, помнік юнаму партызану Марату Казею.

belarus.by

Плошча Перамогі. Фота з сайта belarus.by

Плошча Якуба Коласа ўзнікла на месцы, якое раней называлася Камароўкай. Зараз мінчане так называюць рынак. Цэнтральнае месца на плошчы займае помнік паэту - песняру роднай зямлі Якубу Коласу і героям яго твораў. Сярод іх - легендарны Дзед Талаш, народны герой Беларусі.

tourister.ru

Плошча Якуба Коласа. Фота з сайта tourister.ru

Самая маладая плошча ў сталіцы знаходзіцца на праспекце Пераможцаў. Яе назва гаворыць сама за сябе - плошча Дзяржаўнага сцяга. Тут на 70-метровай вышыні заўсёды лунае вялізны Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. 

drive2.ru

Плошча Дзяржаўнага сцяга. Фота з сайта drive2.ru

Мінск прыгожы не толькі ў цэнтры. Жыхарам горада патрэбныя новае жыллё, школы, магазіны, зоны адпачынку. Таму на месцы былых вёсак узводзяцца прыгожыя мікрараёны, пракладваюцца новыя вуліцы, будуюцца новыя станцыі метро.

Горад усё больш прыгажэе. Жыхары Беларусі любяць сваю сталіцу і ганарацца яе гістарычным мінулым і сучаснымі дасягненнямі.

(Паводле С. Панова, С. Тарасава.)

ГУЛЬНЯ "Цікавыя мясціны Мінска"

ГУЛЬНЯ "Пазнай будынак"

 

Категория: 4 класс | Добавил: Натали (05.05.2020)
Просмотров: 4600 | Комментарии: 5 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 5
avatar
0
1 SeryagaStepanov51 • 10:49, 05.05.2020
Валерыя матэрыял прачытала.
avatar
0
2 vladimirshemet09 • 11:20, 05.05.2020
Володя сделал
avatar
0
3 cadovnik • 14:50, 05.05.2020
Саша выканаў
avatar
0
4 shundrikinna • 15:48, 05.05.2020
Кірыл выканаў.
avatar
0
5 irsmyk78 • 17:18, 05.05.2020
Ваня выканаў
avatar