Главная » Статьи » Человек и мир » 4 класс

Сучасная Беларусь

Спадзяюся, што пасля вывучэння матэрыялаў урока вы зможаце растлумачыць, чаму наша дзяржава называецца “Рэспубліка Беларусь”, назваць органы дзяржаўнай ўлады нашай краіны і іх функцыі, растлумачыць, чаму Канстытуцыю лічаць Асноўным Законам дзяржавы.

Адкажыце на ключавыя пытанні

  • Чым прэзідэнцкая рэспубліка адрозніваецца ад манархіі?
  • У чым праяўляецца незалежнасць Рэспублікі Беларусь?

Пачнем нашу работу з невялічкай размінкі-гульні . 

Узгадайце, якімі словамі пачынаюцца казкі? (Даўным даўно жыў кароль… У некаторым царстве, у некаторым гасударстве…) Што значыць цар, кароль? Хто яны былі? (манархі, якія кіравалі дзяржавамі)  У некаторых дзяржавах захаваліся каралі, але большасць краін змяніла форму кіравання сваімі дзяржавамі. Сёння мы даведаемся, якая ж форма кіравання ў нашай краіны і  чым яна адрозніваецца ад манархіі. Можа хто ўжо ведае адказ?

 Давайце прыгадаем, што мы ведаем пра нашу краіну  

 

Наша краіна мае дзве афіцыйныя назвы. Беларусь скарочаная назва краіны. Рэспубліка Беларусь - поўная назва дзяржавы.  Давайце успомнім, што такое дзяржава (с. 159 падручніка, гістарычны слоўнік). Краіна і дзяржава - гэта словы з блізкім значэннем. Калі мы гаворым пра краіну, то часцей за ўсё мы маем на увазе мясцовасць, тэрыторыю, край і даём яму характарыстыку. Калі мы гаворым пра дзяржаву як саюз грамадзян, то гаворым пра правапарадак і законы, якія ў ёй ўстаноўлены.

Вы ўжо ўспаміналі, што з 1922 года Беларусь уваходзіла ў склад СССР. Пасля распаду гэтай вялікай краіны ў 1991 г. рэспубліка абвясціла сябе незалежнай. А што значыць незалежная рэспубліка?

УВАЖЛІВА ПАГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭАЎРОК

 **ПРАЧЫТАЙЦЕ МАТЭРЫЯЛЫ ПАДРУЧНІКА с. 142 - 146 

** Вусна адкажыце на пытанніс . 147 (пытанні 1-7)

** Выканайце пісьмова заданні: Складзіце «стужку часу». Абазначце на ёй зверху наступныя гістарычныя падзеі:
а) утварэнне Рэспублікі Беларусь;
б) прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
в) падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расіяй.
Унізе пад кожнай з падзей напішыце год, калі яна адбылася. Выкарыстайце «Асноўныя гістарычныя даты», якія размешчаны ў канцы вучэбнага дапаможніка.
2. Падлічыце з дапамогай «стужкі часу», колькі гадоў з дня нараджэння нашай дзяржавы мінула да вашага дня нараджэння.)

 ПАПРАЦУЙЦЕ З ДАПАМОЖНІКАМ

 

 

Категория: 4 класс | Добавил: Натали (12.05.2020)
Просмотров: 2913 | Комментарии: 3 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 3
avatar
0
1 SeryagaStepanov51 • 10:53, 12.05.2020
Валерыя заданне выканала.
avatar
0
2 cadovnik • 13:31, 12.05.2020
Саша выканаў
avatar
0
3 voloshoksana • 15:05, 12.05.2020
Соня выканала
avatar