Главная » Статьи » Человек и мир » 4 класс

Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры


СЛОЎНІК

Закон - абавязковыя правілы паводзін, вызначаныя дзяржавай.

Кіеўская Русь - старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян. 

Печанегі - саюз качавых стэпавых плямёнаў, якія рабілі набегі на Кіеўскую Русь.

Сабор - галоўная царква горада.

8 фактаў пра Яраслава Мудрага

  • Сын Рагнеды, празваны Мудрым за свой розум;
  • Пры княжанні Яраслава Мудрага  ў 11 стагоддзі Кіеўская Русь дасягнула вяршыні славы і велічы;
  • Пасля смерці бацькі княжыў у Кіеве, Ноўгарадзе;
  • Напісаў першы агульны для ўсіх закон "Русская праўда";
  • Па яго загадзе ў Кіеве пабудаваны сабор у імя святой Сафіі - Сафійскі сабор (11 ст) у гонар перамогі войска Яраслава ў 1036 г. над печанегамі, якія напалі на Кіеў; а таксама заснаваны Кіева-Пячэрскі манастыр;
  • Лічыў, што аб'ядноўваць дзяржаву  трэба не толькі зброяй, але і верай ў Хрыста;
  • Загадзя падзяліў Кіеўскую Русь паміж сынамі, загадаў ім кіраваць разумна, не сварыцца паміж сабою;
  • Ведаў замежныя мовы, любіў чытаць. У яго вялікай бібліятэцы былі кніжкі на славянскай, грэчаскай і іншых мовах.

 


Кніга "Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі" 


 

Publish at Calameo
Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры
Сын полацкай князёўны Рагнеды Яраслаў Мудры стаў адным з самых знакамітых князёў, якія валодалі Кіевам. Ён упершыню сярод усходніх славян увёў у сваёй дзяржаве пісаныя законы. Яны былі сабраны у кнізе, якая атрымала назву «Руская праўда».
Пазней законы Яраслава дапаўняліся іншымі князямі. Па гэтых законах у старажытнай Кіеўскай дзяржаве вяршылі суд на працягу некалькіх стагоддзяў. На іх аснове заключаліся палітычныя дагаворы, перамір’і i саюзы.
За сваё жыццё Яраслаў зрабіў шмат чаго, што назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Але самае значнае — гэта яго законы. Менавіта за іх яго празвалі Мудрым.
Яраслаў Мудры клапацiўся i пра адукацыю. Ён сам умеў чытаць i пiсаць, што ў тыя часы было вялiкай рэдкасцю. Пры iм у Кiеве пачалi перапісваць кнiгi. Ён стварыў i першае вучылішча, у якiм трыста юнакоў сталi пiсьменнымi. Адкрыў першую ў Кiеве бiблiятэку, якая размяшчалася  ў царкве.
Пры Яраславе Мудрым быў пабудаваны храм Святой Сафіі, якi сваiм багаццем i прыгажосцю супернічаў з цэрквамi Царграда-Канстанцiнопаля. Яраслаў упершыню абнёс Кiеў каменнымі сценамi са славутаю Залатою Брамаю. Пры Яраславе каля Кіева ўзвялi i першы манастыр — Пячэрскі. Такую назву ён атрымаў таму, што да Яраслава манаxi жылi ў пячорах, якiя капалi пад узгоркамi. Пасля таго як Яраслаў адбудаваў Пячэрскi манастыр, у iм жылi многiя вялiкiя манахі. Гэты манастыр стаў цэнтрам праваслаўнай рэлiгii ў старажытнай Кіеўскай дзяржаве.
Пасля смерцi Яраслава паxавалi ў Сафiйскай царкве, у мармуровай труне, якая існуе да сённяшняга дня.
Яраслаў Мудры княжыў у Кіеве, але ж быў ён сынам полацкай князёўны Рагнеды, унукам полацкага князя Рагвалода! I мы павінны ганарыцца тым, што якраз сын Рагнеды здолеў умацаваць старажытную Кiеўскую дзяржаву, даць ёй пісаныя законы. Ганарыцца тым, што, дзякуючы намаганням менавiта ўнука Рагвалода, старажытная Кiеўская дзяржава набыла тую моц i славу, якія далi ёй магчымасць стаць вялікай славянскай дзяржавай, агульнай гістарычнай радзiмай сучасных беларусаў, украiнцаў i расiян (паводле У. Бутрамеева)
 
Пытанні:
Якiя галоўныя змены ў жыцці Кіеўскай Русi адбылiся пры Яраславе Мудрым?

Чаму памяць аб гэтым князю захоўваецца да нашых дзён?


 

ПРАВЕР СЯБЕ

Quiz created by Алла Ляхович with GoConqr

Категория: 4 класс | Добавил: Натали (16.11.2019)
Просмотров: 3864 | Комментарии: 7 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 7
avatar
0
1 voloshoksana • 10:17, 18.11.2019
Соня прачытала і заданні выканала.
avatar
0
4 Натали • 10:34, 19.11.2019
Малайчына!
avatar
0
2 Алена • 21:23, 18.11.2019
Егор выполнил
avatar
0
5 Натали • 10:35, 19.11.2019
Вельмі добра.
avatar
0
3 irsmyk78 • 10:27, 19.11.2019
Ваня заданные выканау
avatar
0
6 Натали • 10:35, 19.11.2019
Малайчына!
avatar
0
7 cadovnik • 12:28, 19.11.2019
Саша заданні выканаў
avatar