Задачы нашага ўрока:
- растлумачыць паняцці “сталіца” і “славутасці горада (краіны)”;
- назваць галоўную вуліцу Мінска і найбольш значныя будынкі і аб’екты, якія размешчаны на ёй і побач з ёй;
- назваць прозвішчы гістарычных асоб, з дзейнасцю якіх звязана развіццё Мінска;
- назваць і паказаць на карце Мінска славутасці і гістарычныя месцы;
Пасля самастойнай працы Вам неабходна :
- расказаць аб паходжанні назвы “сталіца”
- растлумачыць значэнне паняцця “сталіца”;
- назваць галоўную вуліцу Мінска і не менш за 10 найбольш значных будынкаў і аб’ектаў, якія размешчаны на ёй і побач з ёй;
- назваць прозвішчы не менш 3-х гістарычных асоб, з дзейнасцю якіх звязана развіццё і ўпрыгожанне Мінска.
1. ПРАВЯРАЕМ СВАЕ ВЕДЫ:
Гульня "Хто хоча стаць мільянерам?" па тэме "Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся"
2. Паразважайце. Дайце пісьмовы адказ на прапанаваныя пытанні
- Чым сталіца дзяржавы адрозніваецца ад іншых гарадоў?
- Што вы ведаеце пра Мінск?
- Якія выдатныя мясціны Мінска вы можаце назваць?
- Які з будынкаў Мінска сведчыць пра тое, што Беларусь належыць да Еуропы?
- Як вы лічыце, чаму менавіта гэтыя мясціны лічаць славутасцямі?
3. Уважліва паглядзі відэа. Складзі 5 пытанняў для сваіх аднакласнікаў.
Якую памылку дапусціў аўтар гэтага роліка?
Мой дружа, ты ўважліва прагледзеў прапанаваныя відэаролікі. Твая задача скласці і запісаць 5 пытанняў для тваіх аднакласнікаў.
ПРАЧЫТАЙ і падрыхтуйся да тэставай работы.
|