Главная » Статьи » Человек и мир » 4 класс |
Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры
СЛОЎНІК Закон - абавязковыя правілы паводзін, вызначаныя дзяржавай. Кіеўская Русь - старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян. Печанегі - саюз качавых стэпавых плямёнаў, якія рабілі набегі на Кіеўскую Русь. Сабор - галоўная царква горада. 8 фактаў пра Яраслава Мудрага
Кніга "Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі"
Publish at Calameo
Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры
Сын полацкай князёўны Рагнеды Яраслаў Мудры стаў адным з самых знакамітых князёў, якія валодалі Кіевам. Ён упершыню сярод усходніх славян увёў у сваёй дзяржаве пісаныя законы. Яны былі сабраны у кнізе, якая атрымала назву «Руская праўда».
Пазней законы Яраслава дапаўняліся іншымі князямі. Па гэтых законах у старажытнай Кіеўскай дзяржаве вяршылі суд на працягу некалькіх стагоддзяў. На іх аснове заключаліся палітычныя дагаворы, перамір’і i саюзы.
За сваё жыццё Яраслаў зрабіў шмат чаго, што назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Але самае значнае — гэта яго законы. Менавіта за іх яго празвалі Мудрым.
Яраслаў Мудры клапацiўся i пра адукацыю. Ён сам умеў чытаць i пiсаць, што ў тыя часы было вялiкай рэдкасцю. Пры iм у Кiеве пачалi перапісваць кнiгi. Ён стварыў i першае вучылішча, у якiм трыста юнакоў сталi пiсьменнымi. Адкрыў першую ў Кiеве бiблiятэку, якая размяшчалася ў царкве.
Пры Яраславе Мудрым быў пабудаваны храм Святой Сафіі, якi сваiм багаццем i прыгажосцю супернічаў з цэрквамi Царграда-Канстанцiнопаля. Яраслаў упершыню абнёс Кiеў каменнымі сценамi са славутаю Залатою Брамаю. Пры Яраславе каля Кіева ўзвялi i першы манастыр — Пячэрскі. Такую назву ён атрымаў таму, што да Яраслава манаxi жылi ў пячорах, якiя капалi пад узгоркамi. Пасля таго як Яраслаў адбудаваў Пячэрскi манастыр, у iм жылi многiя вялiкiя манахі. Гэты манастыр стаў цэнтрам праваслаўнай рэлiгii ў старажытнай Кіеўскай дзяржаве.
Пасля смерцi Яраслава паxавалi ў Сафiйскай царкве, у мармуровай труне, якая існуе да сённяшняга дня.
Яраслаў Мудры княжыў у Кіеве, але ж быў ён сынам полацкай князёўны Рагнеды, унукам полацкага князя Рагвалода! I мы павінны ганарыцца тым, што якраз сын Рагнеды здолеў умацаваць старажытную Кiеўскую дзяржаву, даць ёй пісаныя законы. Ганарыцца тым, што, дзякуючы намаганням менавiта ўнука Рагвалода, старажытная Кiеўская дзяржава набыла тую моц i славу, якія далi ёй магчымасць стаць вялікай славянскай дзяржавай, агульнай гістарычнай радзiмай сучасных беларусаў, украiнцаў i расiян (паводле У. Бутрамеева)
Пытанні:
Якiя галоўныя змены ў жыцці Кіеўскай Русi адбылiся пры Яраславе Мудрым?
Чаму памяць аб гэтым князю захоўваецца да нашых дзён?
ПРАВЕР СЯБЕ | |
Просмотров: 4397 | Комментарии: 7 | |
Всего комментариев: 7 | |
| |